Адзіны дзень зніжак пройдзе ў магазінах Мінска 29 лістапада, паведаміла прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Настасся Прымака.

У гэты дзень скідкі пакупнікам на ўсе нехарчовыя тавары будуць прадастаўлены ва ўнівермагах ААТ «ЦУМ Мінск» — 17%, ТАА «ГД «На Нямізе» — 20%, ГКУП «Універмаг Беларусь» — 20%, УП «Кірмаш» — 15%, ГКУП «Бліскавіца» — 15%. ААТ «ГУМ», ЗАТ «Інтэрпартнёр» і многія іншыя прадастаўляюць скідкі да 20 працэнтаў на тавары асобных вытворцаў.

Далучыцца да акцыі і гандлёвы цэнтр «Сталіца». Магазіны ў гандлёвым цэнтры прапануюць скідкі ад 15% да 90% на золата, срэбра, гадзіннікі, біжутэрыю, мужчынскае і жаночае адзенне, абутак, цацкі для дзяцей і іншыя тавары, а шэраг магазінаў — 20% на ўсе тавары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?