Мабільныя банкаўскія сэрвісы будуць развівацца значна больш хуткімі тэмпамі, чым астатнія каналы банкаўскіх паслуг, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік галоўнага ўпраўлення развіцця лічбавых банкаўскіх тэхналогій Нацыянальнага банка Беларусі Аляксандр Сотнікаў. 

Ён звярнуў увагу, што сярод сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання ў мабільнага банкінгу самая вялікая дынаміка прыросту колькасці кліентаў за першыя дзевяць месяцаў 2015 года. Так, у параўнанні са студзенем колькасць яго карыстальнікаў павялічылася на 33% да 0,4 млн. чалавек на 1 кастрычніка.

Як зазначыў прадстаўнік Нацбанка, нягледзячы на тое, што інтэрнэт-банкінг захоўвае ўпэўненыя пазіцыі, мабільны банкінг расце. Толькі SMS-банкінг страціў ранейшыя аб'ёмы. 

Паводле слоў Сотнікава, сёлета дастаткова вялікая колькасць банкаў або вывела на рынак абсалютна новыя мабільныя рашэнні, мабільныя дадаткі, або кардынальна памяняла свае падыходы і правяла інжынірынг існуючых рашэнняў. 

«У прынцыпе, увесь свет рухаецца ў бок мабілізацыі. І лічбы прыросту ў Беларусі, безумоўна, сведчаць, што за мабільнымі банкаўскімі сэрвісамі — будучыня. Яны будуць развівацца значна больш хуткімі тэмпамі, чым астатнія каналы банкаўскіх паслуг», — падкрэсліў Сотнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?