Брат Салаха Абдэслама, якога французскае следства лічыць адным з галоўных падазраваных па справе аб нападах у Парыжы ў мінулую пятніцу, заклікаў яго здацца.

Махамед Абдэслам сказаў у тэлеінтэрв'ю, што лічыць такі крок самым разумным для свайго брата і верыць, што гэта дапаможа «праліць святло» на гэтую справу. Ён не ўдакладніў, што менавіта пад гэтым мае на ўвазе.

Сам Махамед Абдэслам неўзабаве пасля парыжскіх нападаў быў затрыманы паліцыяй Бельгіі, дзе ён пражывае. У панядзелак яго адпусцілі без выстаўлення абвінавачванняў. Яшчэ адзін ягоны брат, Брахім Абдэслам, удзельнічаў у нападзе на канцэртную залу «Батаклан» і здзейсніў самападрыў.

Па словах адваката, Махамед Абдэслам ў цяперашні час хоча засяродзіцца на дапамозе сям'і і захаванні сваёй працы, паколькі шматлікія згадкі ў СМІ паставілі пад пытанне яго магчымасць працягваць жыць як раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?