Кароль Іарданіі Абдала II абвінаваціў баевікоў экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў развязванні Трэцяй сусветнай вайны супраць усяго чалавецтва і заклікаў сусветную супольнасць неадкладна аб'яднаць намаганні для барацьбы з гэтай пагрозай.

У ходзе візіту ў Косава іарданскі манарх назваў баевікоў ІД «дзікімі бандытамі», якія забілі больш за 100 тысяч мусульман. Супрацьстаянне з ІД кароль Іарданіі лічыць «вайной унутры ісламу» — барацьбой з тымі, хто хоча ператварыць мусульман у фанатыкаў.

«Мы павінны дзейнічаць хутка і рашуча, каб адбіць міжкантынентальныя пагрозы, ці то на Блізкім Усходзе, ці то ў Афрыцы, Азіі ці Еўропе», — сказаў Абдала II.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?