Міністэрства культуры Беларусі сумесна зь Беларускім саюзам тэатральных дзеячоў заснавала прэмію імя Вінцэнта Дуніна‑Марцінкевіча. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўленьня мастацтваў міністэрства Міхаіл Казловіч.

Экспэртная камісія прыме рашэньне, хто з актораў, рэжысэраў, сцэнарыстаў, драматургаў ці творчых калектываў варты гэтай узнагароды, прысьвечанай 200‑годзьдзю з дня нараджэньня заснавальніка новай беларускай літаратуры, прафэсійнай драматургіі і тэатру Вінцэнта Дуніна‑Марцінкевіча.

Прэмія будзе ўручана на ўрачыстым вечары, прысьвечаным Міжнароднаму дню тэатру, які 27 сакавіка пройдзе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры ім. Янкі Купалы.

Па традыцыі, на вечарыне будуць уручаныя прызы Беларускага саюзу тэатральных дзеячоў: «Хрустальная Паўлінка», «Хрустальны анёл», «Хрустальная зорка, «Хрустальная кветка».

БЕЛТА

Глядзі яшчэ:
Словы на вагу золата
Нацбанк выпусьціў манеты «В.Дунін‑Марцінкевіч. 200 год»
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асьвеціць дошку ў гонар Дуніна-Марцінкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0