Першае судна з амерыканскім газам для Еўропы прыбудзе ў Літву ў лютым 2016 года. Пра гэта Reuters паведамілі дзве крыніцы, афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма.

Газ будзе дастаўляцца па моры ў звадкаваным выглядзе. Тэрмінал па прыёме звадкаванага газу ў Клайпедзе працуе са студзеня 2015 года.

Па словах адной з крыніц Reuters, Літва будзе выкарыстоўваць магчымы прыём газу з ЗША на перамовах з «Газпромам» і пастараецца выгандляваць у расійскай кампаніі зніжку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?