На таргах у Мінску 18 лістапада даляр ЗША падаражэў на 19 рублёў, пераскочыўшы за сімвалічную адзнаку ў 17 900, і дабраўся да 17 915 беларускіх.
Такім чынам сёння зноў амерыканская валюта абнавіла рэкорд (даражэе чацверты дзень запар).
У дзень прэзідэнцкіх выбараў афіцыйны курс даляра раўняўся 17 202 беларускім рублям (рост за гэты час склаў +713 беларускіх, або каля 4,15%).
Еўра сёння вырас на 22 рублі да 19 084.
Расійскі рубель вырас на 2,57 да 276,20.