П'яная мінчанка падрапала два аўтамабілі таксі, паведаміла прэс-афіцэр Партызанскага РУУС горада Мінска Наталля Ганусевіч.

Вяртаючыся з вечарынкі, 48-гадовая жанчына падышла да кіроўцаў таксі і папрасіла бясплатна адвезці дадому. Мужчыны адмовілі ў просьбе. Тады жанчына прапанавала аказаць ім паслугі інтымнага характару, але і на гэта атрымала адмову. Раз'юшаная жанчына распранулася дагала, залезла на капот адной з машын, зняла з рукі гадзіннік і падрапала імі два аўтамабілі. У выніку уладальнікам машын нанесены ўрон на суму больш як Br7 млн.

Нецвярозую мінчанку затрымалі супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС сталіцы і даставілі ў выцвярэзнік. У дачыненні да яе распачатая крымінальная справа па ч.1 арт.339 КК Беларусі (хуліганства). Санкцыя артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 3 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?