Жанр: трылер
Рэжысёр: Элай Рот
У ролях: Кіяну Рыўз, Ларэнца Іза, Ана де Армас, Ааран Барнс, Ігнасія Аламанд, Дэн Бэйлі, Меган Бэйлі, Колін Кэмп
Чылі, ЗША, 100 хв.
Адзнака: 5

 

Адправіўшы сям'ю на пляжны адпачынак, архітэктар Эван застаецца на ўік-энд дома адзін, каб дарабіць тэрміновы праект. Уначы ў яго дзверы грукаюцца дзве мілыя дзяўчыны, якія заблукалі ў незнаёмым раёне і наскрозь прамоклі.

Эван аказвае ім патрэбную дапамогу, але дзяўчаты не хочуць так проста пакідаць яго дом. Паступова ўсё паварочваецца ў бок здзекаў, вытанчаных катаванняў і павольнага садысцкага знішчэння сямейнага жыцця Эвана.

Рэжысёр і акцёр Элай Рот («Зялёнае пекла» (2013), другі рэжысёр «Бясслаўных вырадкаў» (2009)), зняў рэмэйк на стужку 1977 года «Смяротная гульня» (рэж. Піцер С.Тэйнар, ЗША). Фільм Рота таксама нагадвае твор нямецкага рэжысёра Міхаэля Ханеке «Забаўныя гульні» (1997), дзе з цэлай сям'і здзекуюцца два хлопцы. Але калі фільм Ханеке быў намінаваны ў Канах, то рэмэйк толькі замяняе карцінку трэшавай драмы на больш якасную.

Выклікае пытанне з'яўленне ў такой стужцы Кіяну Рыўза, вядомага ўдзелам у якасных баевіках пра розныя эпохі (трылогія «Матрыца» (1999, 2003), «47 ронінаў» (2013), «Джон Уік» (2014)). Тут акцёр паказвае добрую ігру, але ў даволі спрэчным сюжэце.

У ролі фатальных дзяўчат зняліся жонка Рота, чылійка Ларэнца Іза, і ўзыходзячая зорка Галівуда, кубінка Ана дэ Армас. Апошняя разам з Рыўзам у наступным годзе з'явіцца ў містычнай стужцы «Дачка Бога».

Сюжэт трылера ад пачатку слабы.

Яму не хапае глыбіннай праблематыкі: прэтэнзіі дзяўчат да добрага сем'яніна Эвана выглядаюць беспадстаўнымі, а для вар'ятак яны дзейнічаюць надзвычай арганізавана. Асэнсаванага заканчэння, як і выразнай матывацыі гераінь, сюжэт не мае, ён папросту нікуды не вядзе.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?