Канцэрт расійскай спявачкі Земфіры пройдзе на «Мінск-Арэне» 15 сакавіка 2016 г. Цана білетаў ад 370 тыс. да 1 млн 120 тыс. рублёў, паведамляецца на сайтах білетных аператараў.

Білет у фан-зону каштуе 1 млн 20 тыс., на танцпляцоўку — 720 тыс.

Канцэрт ладзіцца ў рамках туру «Маленькі чалавек», падчас якога спявачка наведае два дзясяткі гарадоў Расіі, Беларусі і краін Балтыі.

Два гады таму Земфіра ўжо выступала на «Мінск-Арэне» і сабрала аншлаг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?