Ва ўсіх гарадах Беларусі адмененыя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы па прафіляктыцы ВРВІ і грыпу. Пра гэта БелаПАН паведаміла галоўны эпідэміёляг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Іна Карабан.

Паводле яе слоў, асноўнай прычынай уздыму захворваньня сёлета сталі ня вірусы грыпу, а рэсьпіраторныя вірусныя інфэкцыі. Спэцыяліст зазначыла, што ў параўнаньні з мінулым годам «эпідэмія ВРВІ і грыпу цягнулася вяла». Летась яна доўжылася з 19 лютага па 28 сакавіка, сёлета — з 17 студзеня па 21 сакавіка.

Як паведамляў БелаПАН, летась эпідэміяй было ахоплена 50 адміністрацыйных тэрыторый краіны. У 2008 годзе супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы па грыпе і ВРВІ былі ўведзены ў 13 з 18 кантрольных гарадоў Беларусі (Берасьце, Баранавічы, Горадня, Ліда, Менск, Маладзечна, Магілёў, Віцебск, Барысаў, Салігорск, Бабруйск, Орша, Наваполацк), а таксама на 42 адміністрацыйных тэрыторыях краіны.

Зьвесткі пра колькасьць хворых сёлета ўдакладняюцца. У 2007 годзе падчас эпідэміі грыпу ў кантрольных гарадах было зарэгістравана 499 тыс. 956 выпадкаў захворваньня на грып і ВРВІ, прычым сярод хворых было 41,8% дзяцей.

Паводле БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0