У Івацэвічах кіроўцу, які ўцякаў ад супрацоўнікаў ДАІ, спынілі стрэламі па колах аўтамабіля. 

Як паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, 18 лістапада прыкладна ў 0.05 на вуліцы Леніна супрацоўнікі асобнага спецыяльнага ўзвода «Буг» дарожна-патрульнай службы ДАІ УУС, якія ажыццявілі нагляд за бяспекай дарожнага руху, звярнулі ўвагу на аўтамабіль «Аўдзі 80», які выехаў на гэтую вуліцу. Кіроўцу быў дадзены сігнал спыніцца. Аўтамабіліст не выканаў патрабаванне і пачаў уцякаць. 

Быў арганізаваны пераслед «Аўдзі», падчас якога супрацоўнікі ДАІ праз гучнагаварыцель неаднаразова патрабавалі ад кіроўцы спыніцца, але той не падпарадкоўваўся і ствараў аварыйныя сітуацыі, уяўляючы рэальную пагрозу жыццю і здароўю ўдзельнікаў дарожнага руху. 

На вуліцы Гамаліцкага супрацоўнік ДАІ папярэдзіў кіроўцу пра магчымасць выкарыстання зброі для спынення транспартнага сродку, але той працягваў на вялікай хуткасці ўцякаць. 

Спачатку было зроблена два папераджальныя стрэлы ў паветра, затым чатыры стрэлы па заднім левым коле «Аўдзі». 

Пасля гэтага транспартны сродак быў спынены, кіроўцы затрымалі. Гэта быў 17-гадовы навучэнец адной са школ горада, які не мае правоў кіроўцы.

У дачыненні да парушальніка складзена шэсць адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання і за неаднаразовае невыкананне патрабавання аб спыненні транспартнага сродку. 

Аўтамабіль дастаўлены на штрафстаянку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?