Каля 110 суб'ектаў гаспадарання страцілі ліцэнзіі на раздробны гандаль алкагольнай прадукцыяй за неразлік з пастаўшчыкамі. Пра гэта паведаміў міністр гандлю Валянцін Чаканаў на калегіі, на якой разглядаліся вынікі працы галіны ў студзені-верасні.

«Трэба асаблівую ўвагу надаць разлікам за пастаўленую прадукцыю. Мы павінны дамагчыся поўнага разліку. Да канца года застаецца паўтара месяца, і гэтую праблему неабходна вырашаць. Патрабую зазірнуць у бухгалтарскія справаздачнасці, высветліць, хто і колькі павінен, і заплаціць», — адзначыў Валянцін Чаканаў.

Паводле яго слоў, міністэрства прымае меры для вырашэння гэтай праблемы — каля 110 суб'ектаў гаспадарання страцілі ліцэнзіі на раздробны гандаль алкагольнай прадукцыяй за неразлік з пастаўшчыкамі. Пры гэтым Валянцін Чаканаў падкрэсліў, што акрамя алкаголю ёсць і іншыя групы тавараў, па якіх запазычанасць гандлю перад вытворцамі высокая.

Таксама міністр звярнуў увагу на пытанні цэнавага рэгулявання. «У цяперашні час цэнавую сітуацыю ў рэспубліцы можна назваць адносна стабільнай. Нельга раскручваць інфляцыю. Вядома, усе мерапрыемствы па зніжэнні коштаў, якія, напрыклад, сёння праходзяць у Мінску і абласных цэнтрах, неабходна працягваць», — лічыць Валянцін Чаканаў. Паводле яго слоў, праца павінна быць накіраваная на змяншэнне нагрузкі на насельніцтва ў сувязі з тым, што ўпалі рэальныя грашовыя даходы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?