20 лютага прадстаўнікі тагачаснай улады выдалі «цітушкам» з мабілізацыйных складоў Міністэрства ўнутраных спраў 408 аўтаматаў і 90 тысяч патронаў.

Reuters

Reuters

Пра гэта сёння ў час брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення спецыяльных расследаванняў Генеральнай пракуратуры Украіны Сяргей Гарбацюк.

«Ранейшая ўлада наогул перайшла ўсе межы, і вырашыла узброіць «цітушак» 20 лютага. Тады з мабілізацыйных складоў МУС, дзе захоўвалася зброя, было выдадзена непасрэдна прадстаўнікам «цітушак» 408 адзінак агнястрэльнай аўтаматычнай зброі і 90 тысяч патронаў», — паведаміў Гарбацюк.

Паводле яго слоў, прадстаўнікі ранейшай улады «былі гатовыя да шырокамаштабнага ўжывання гэтай зброі».

Ён адзначыў, што ўказанне на выдачу зброі са складоў аддаваў непасрэдна экс-міністр унутраных спраў Віталь Захарчанка.

У лютым 2014 падчас сутыкненняў пратэстоўцаў з сілавікамі ў цэнтры Кіева загінулі больш за сто чалавек, сотні былі параненыя, больш за ўсё з іх — 20 лютага. Паводле звестак Генпракуратуры, усяго падчас Еўрамайдану пацярпелі 2,5 тысячы чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?