Форвард «Шахцёра» Мікалай Януш пра тое, якая кніга яго захапіла ў апошні час.

— Напэўна, чуў пра Нобелеўскую прэмію Святланы Алексіевіч.

— Вядома, гэта падзея. Але яе кніг, на жаль, не чытаў — буду наганяць. Дарэчы, з апошняга захапіла «Забытая Беларусь» Вадзіма Дзеружынскага, рэкамендаваная ў адным інтэрв'ю Васем Хамутоўскім. Яна змяняе свядомасць. Атрымліваецца, калі капнуць глыбей, то беларусы, рускія і ўкраінцы — зусім не браты. Розныя мы… Ці як уключалі ўсіх у Савецкі Саюз сілком, нікога не пытаючыся. А потым аддавалі наш Беласток Польшчы, Смаленск — Расіі. А Вялікае княства Літоўскае? Гэта ж мы літвіны, а не цяперашнія літоўцы.

— Але прыбалты заўсёды захоўвалі сваё нацыянальнае ядро. А мы, па вялікім рахунку, чым адрозніваемся ад рускіх, калі не гаворым на роднай мове?

— Так, гэта непрыемна. Раблю ўрокі са старэйшым сынам — ён нічога не разумее ў беларускай лексіцы. Для яго гэта як замежная мова. Так крыўдна… Выдатна ведаю беларускую. Але вось калі да нас прыязджаюць замежнікі, зайздрошчу таму ж Мікалюнасу, калі ён тэлефануе дадому і размаўляе па-літоўску.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?