Сярэдняя стаўка па крэдытах можа быць зніжана да 15%, паведаміў першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі, выступаючы 18 лістапада на пашыраным сумесным пасяджэнні пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. 

«Чаканае запаволенне інфляцыі ў 2016 годзе да 12% дазволіць знізіць сярэднюю працэнтную стаўку па крэдытах, уключаючы льготныя, да 15%. Да канца 2017 года такія стаўкі будуць і па рыначных крэдытах», — адзначыў Забароўскі. 

Паводле яго меркавання, у новай пяцігодцы рэальна выйсці на 5-працэнтны ўзровень інфляцыі і забяспечыць за кошт гэтага значнае зніжэнне ўзроўню працэнтных ставак па крэдытах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?