Усе палітычныя лідэры, якія заявілі пра сваю падтрымку Дня Волі, заўтра зьбіраюцца а 18:00 гадзіне прыйсьці на плошчу Якуба Коласа. Палітыкі просяць прыходзіць з кветкамі, якія пасьля будуць ускладаць да помнікаў беларускіх паэтаў.

Далейшы маршрут будзе вызначацца на месцы, у залежнасьці ад дзеяньня міліцыі. Нагадаем, што Менгарвыканкам даў дазвол толькі на збор ля Акадэміі навук, а таксама шэсьце да плошчы Бангалор.

Заяўнікі прасілі наступны маршрут: ад плошчы Якуба Коласа да Опэры. Падчас шэсьця плянавалася ўскласьці кветкі да помнікаў Якубу Коласу, Янку Купалу, Адаму Міцкевічу і Максіму Багдановічу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?