У Пінску на тэрыторыі дзіцячага садка выявілі снарад часоў Другой сусветнай вайны. Боепрыпас трапіў туды разам з зямлёй, якую прывезлі для кветнікаў.
Прыйшлося эвакуяваць 168 дзяцей і 46 работнікаў установы.
Інфармацыя пра такую знаходку паступіла на пульт дзяжурнага дэпартамента аховы 18 лістапада ў 15.09. На месца хутка выехалі супрацоўнікі спецслужбаў, экстраных службаў і аператыўна-следчая брыгада. Да прыезду групы дзіцячы сад ачапілі, а дзяцей і работнікаў эвакуіравалі.
Боепрыпас быў снарадам калібра 81 мм ад нямецкага мінамёта. Гэтую знаходку абясшкодзілі сапёры.