У бліжэйшыя суткі, 20 лістапада, месцамі па краіне чакаецца ўзмацненне ветру да 15—18 м/с.
Будзе воблачна, часам прагназуюцца дажджы. У асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер чакаецца паўднёва-заходні, заходні 4—9 м/с з парывамі да 14 м/с, месцамі — да 15—18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 3—8 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 5—10 градусаў цяпла.