Як распавёў «Рэгіянальнай газеце» дырэктар Мінскага абласнога драмтэатра ў Маладзечне Юры Крывенькі, гэта была трагічная выпадковасць.

«У пятніцу, 13 лістапада, на чыгунцы ў Бабруйску Мікалая Мікалаевіча адкінула парывам цягніка, які праходзіў міма. Смерць наступіла імгненна. Перад гэтым ён доўга хварэў, перанёс аперацыю на апорна-рухальны апарат, — прыгадвае Юры Паўлавіч. — Гэта быў светлы, пазітыўны чалавек, з вялікім жыццёвым досведам. Ён умеў знаходзіць падыходы да людзей, з ім было прыемна гутарыць. У маім сэрцы ён пакінуў светлую паласу».

У Мінскім абласным драмтэатры ў Маладзечне Мікалай Дзінаў паставіў два дзіцячыя спектаклі: «Цырк, Цырк, Цырк!» і «Балаганчык!».

Яшчэ адзін спектакль «Падобны на Стынга», пастаўлены ім у Маладзечне, зрабіў тэатру гонар. Пастаноўка была прэтэндэнтам на Нацыянальную тэатральную прэмію 2014 года. Яе паказалі на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

«Мікалай Мікалаевіч хапаўся за жыццё. Апошнія яго праекты – пра жыццё, пра лёсы людзей. Мяне засмучае, што такі чалавек ад нас пайшоў. Аднак пасля зыходу такіх людзей застаецца светлае», — кажа Ю.Крывенькі.

Мікалай Дзінаў пайшоў з жыцця ў 74 гады. Нарадзіўся ён у Маскве. Сваёй другой радзімай называў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?