На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 19 лістападакурс даляра ЗША зноў пабіў гістарычны максімум. Кошт амерыканскай валюты вырас на 9 рублёў да 17.924 рублёў, або на 0,05%.
Па дадзеных біржы, курс еўра вырас на 47 рублёў, або на 0,25%, і склаў 19.131 рубель.
Курс расійскага рубля вырас на 0,02 рубля (0,01%) да 276,22 рубля.
0
0
0
0
0
0