У студзені—кастрычніку валавы ўнутраны прадукт Беларусі склаў у бягучых цэнах 716,5 трлн. рублёў і знізіўся ў параўнанні са студзенем—кастрычнікам 2014 года ў супастаўных цэнах на 3,9%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. 

Індэкс-дэфлятар ВУП за дзесяць месяцаў 2015 года ў дачыненні да аналагічнага перыяду мінулага года склаў 116,1%. 

Афіцыйны гадавы прагноз росту ВУП складае 0,2—0,7%. У 2014 годзе рост ВУП склаў 1,6% пры прагнозе 3,3%. 

Паводле даных Белстата, валавы рэгіянальны прадукт за студзень—кастрычнік знізіўся ў дачыненні да аналагічнага перыяду мінулага года ва ўсіх абласцях краіны. У прыватнасці, у Брэсцкай вобласці ён склаў 65,9 трлн. рублёў, ці 9,2% ВУП, знізіўшыся на 5%, у Віцебскай вобласці — 58,6 трлн. рублёў, ці 8,2% ВУП, знізіўшыся на 5,4%, у Гомельскай вобласці — 77,8 трлн. рублёў, ці 10,9% ВУП, знізіўшыся на 4,4%, у Гродзенскай вобласці — 55,9 трлн. рублёў, ці 7,8% ВУП, знізіўшыўся на 4,7%, ВРП Мінска склаў 183,2 трлн. рублёў, ці 25,6% ВУП, знізіўшыся на 5,2%, ВРП Мінскай вобласці — 11,2 трлн. рублёў, ці 15,5% ВУП, знізіўшыся на 0,9%, ВРП Магілёўскай вобласці — 48,7 трлн. рублёў, ці 6,8% ВУП, знізіўшыся на 4,1%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0