У Эфіопіі з'явіцца першы ў свеце цалкам жаночы авіярэйс. Кампанія Ethiopian Airlines з сённяшняга дня запускае рэйс па маршруце Адыс-Абеба — Бангкок, які будуць абслугоўваць на зямлі і ў паветры толькі жанчыны. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы.
Так авіяперавозчык хоча паказаць трыумф роўнасці палоў у сваім калектыве.
Жанчыны будуць не толькі сцюардэсамі і аператарамі кол-цэнтра, але і зоймуць пасады механікаў, ахоўнікаў.
На сёння прадстаўніцы прыгожага полу займаюць 30% долю ў штаце Ethiopian Airlines. Аднак у планах кампаніі наняць больш жанчын і стварыць для іх камфортныя ўмовы працы. Пры гэтым дыскрымінацыя па палавой прыкмеце або сэксісцкія выказванні будуць строга спыняцца.
Ethiopian Airlines — дзяржаўная авіякампанія Эфіопіі, якая выконвае пасажырскія і грузавыя перавозкі больш чым у 50 гарадоў свету. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Адыс-Абебе. Заснаваная 30 снежня 1945 года.