Расія і Егіпет падпісалі пагадненне аб будаўніцтве расійскай кампаніяй «Расатам» першай атамнай электрастанцыі ў Егіпце.
АЭС, аснашчаная чатырма энергаблокамі, з'явіцца на беразе Міжземнага мора ў раёне Дабаа, у 140 кіламетрах на захад ад Александрыі.
Будаўніцтва мяркуецца завяршыць да 2022 года. Кошт праекта складзе 10 млрд даляраў.
Па словах прэзідэнта Егіпта Абдэля Фатаха ас-Сісі, праца расійскай кампаніі будзе аплачаная з грошай, якія паступяць ад продажу выпрацаванай АЭС электраэнергіі.
Лідар Егіпта таксама сказаў, што падпісанае пагадненне азначае «пачатак ажыццяўлення егіпецкай мары».