Супрацоўнікі мінскай міліцыі перакрылі чарговы канал пастаўкі наркатычных сродкаў з Расіі.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Фрунзенскага РУУС сталіцы затрыманы 26-гадовы мінчанін. У яго аўтамабілі знойдзеныя і канфіскаваныя 110 грамаў гашышу, 10 таблетак экстазі, вагі і марыхуана ў палімерным пакеце. Пры сабе ў маладога чалавека было прыстасаванне для ўжывання гашышу. 

Мінчанін раней не судзімы, нідзе не працуе. Расказаў, што сам ужывае наркотыкі і распаўсюджвае іх на дыскатэках.

Савецкім РАСК распачатая справа на падставе ч. 3 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0