Начальнік контртэрарыстычнага ўпраўлення КДБ Дзяніс Восіпчык у інтэрв’ю газеце «Советская Белоруссія» паведаміў, што сёння рыхтуюцца змены ў Крымінальным кодэксе, якія будуць тычыцца наёмніцтва.

«Гэтыя змены дазволяць прыцягваць да адказнасці незалежна ад матываў людзей, што прымаюць удзел у баявых дзеяннях. Калі раней наёмніцтвам лічылася толькі дзеянне з карыслівых мэтаў, то хутка адказ будуць трымаць і тыя, хто ўзяў зброю ў рукі з ідэйных ці іншых перакананняў», - заявіў Осіпчык.

На сёння вядома, што некалькі дзясяткаў беларусаў прымаюць удзел у баявых дзеяннях на усходзе Украіны, як з аднаго, так і з іншага боку. Трое беларусаў загінулі на гэтай вайне. Гэта Алесь Чаркашын, які ваяваў на баку ўкраінцаў у батальёне ДУК «Правы сектар». А таксама Сяргей Сцебіхаў і Вадзім Васілеўскі – яны былі на баку баевікоў «ДНР» і «ЛНР».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?