Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Павышэнне тарыфаў закране абаненцкую плату тарыфных планаў, выходныя нацыянальныя галасавыя выклікі, міжнародныя выклікі (за выключэннем лінейкі ПРЫВЕТ), тарыфы на спецыяльныя і дадатковыя паслугі, прэміум-SMS, паслугі перадачы даных і роўмінг.

Абаненцкая плата на большасць тарыфных планаў вырасце на Br3-8 тыс. Напрыклад, на тарыфных планах Smart 1, Smart 2 і Smart 3 павышэнне складзе Br8 тыс.

Адначасова будуць істотна мадыфікаваны папулярныя прадукты для смартфонаў: у два і больш разы павялічыцца аб'ём уключанага ў абаненцкую плату галасавога трафіка і ад 11 працэнтаў да 45 працэнтаў знізіцца кошт унутрысеткавых выклікаў на тарыфных планах Бізнес+, BUSINESS.PRO, Smart Прэм'ера, Smart 1, Smart 2, Smart 3.

«Нягледзячы на істотныя капітальныя ўкладанні ў дарагое імпартнае абсталяванне і значны рост выдаткаў, звязаны са змяненнем абменнага курса нацыянальнай валюты, кампанія velcom не праводзіла карэкціроўкі тарыфаў у 2015 годзе, аказваючы паслугі па цэнах 2014 года. Далейшае ўтрыманне тарыфаў на ўзроўні 2014 года магло б аказаць негатыўны ўплыў на інвестыцыйныя магчымасці кампаніі, таму з 1 снежня будзе праведзена карэкціроўка кошту паслуг сувязі», — растлумачылі ў кампаніі.

На працягу 2015 года кампанія velcom прадоўжыла інвесціраваць у развіццё інфраструктуры, пашырэнне геаграфіі пакрыцця, паляпшэнне якасці паслуг сувязі, укараненне новых сэрвісаў. Па выніках дзесяці месяцаў 2015 года здадзена ў эксплуатацыю 195 новых аб'ектаў сувязі, што дало магчымасць забяспечыць 93,8 працэнта насельніцтва паслугамі 3G на базе тэхналогій HSPA+/HSDPA.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0