Для сусветнай супольнасці і Еўрасаюза важна не ізаляваць Беларусь.
Пра гэта падчас асамблеі форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк, перадае карэспандэнт УНН.
«Для сусветнай супольнасці, для Еўрапейскага саюза, для ўсіх нас вельмі важна ні ў якім разе не адштурхнуць і не ізаляваць Беларусь, і прыйдзе час, калі дэмакратычныя змены ў Беларусі будуць адбывацца хуткімі і актыўнымі тэмпамі», — сказаў прэм'ер.
0
0
0
0
0
0