26 лістапада ў Мінску ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца вечар, прымеркаваны да 85-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

У вечарыне возьмуць удзел: Старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Барыс Пятровіч, першы намеснік Старшыні Алесь Пашкевіч, літаратары Анатоль Вярцінскі, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Законнікаў, выканаўца ўласных песень Алесь Камоцкі.

Выступіць гурт «Нельга забыць».

У межах вечара адбудзецца прэзентацыя часопіса «Дзеяслоў» № 78 з публікацыяй раней не вядомых дзённікаў Уладзіміра Караткевіча.

Арганізатар — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», партнёр — грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!»

Запрашаем! 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?