Галоўны трэнер беларускай футбольнай зборнай, былы гулец кіеўскага «Дынама» Аляксандр Хацкевіч аштрафаваны ва ўкраінскай сталіцы за няправільную паркоўку.

Як паведаміла 20 лістапада прэс-служба Патрульнай паліцыі Украіны, патрульныя заўважылі на вуліцы Саксаганскага ў цэнтры горада чырвоны Mercedes Coupe, які прыпаркаваўся на паласе для грамадскага транспарту.

«Чалавек, які знаходзіўся ў аўтамабілі, паведаміў, што вадзіцель пайшоў і хутка з'явіцца. Вадзіцелем аказаўся легендарны гулец «Дынама», а цяпер трэнер зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч. Ён ахвотна аддаў дакументы, згадзіўся з тым, што прыпаркаваўся ў неналежным месцы, і з пастановай па арт. 122. ч. 3 КоАП, якая прадугледжвае штраф 510 грыўнаў (383 тыс. беларускіх рублёў. — БелаПАН.). А яшчэ — пахваліў экіпаж патрульнай паліцыі за добрую працу. Дастойная рэакцыя прыстойнага чалавека!» — адзначаецца ў паведамленні паліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?