Сталі вядомыя дэталі тэрарыстычнай пагрозы, з-за якой 17 лістапада ў Гановеры быў адменены таварыскі матч Германія — Галандыя.

Нямецкія спецслужбы атрымалі доказы таго, што чатыры мужчыны і адна жанчына планавалі здзейсніць пяць выбухаў на стадыёне і ў горадзе. У завадатара групоўкі быў нямецкі пашпарт.

Інфармацыя пра тое, што каля стадыёна была знойдзена машына хуткай дапамогі, начыненая выбухоўкай, не пацвердзілася, аднак ад французскіх спецслужбаў нямецкі бок даведаўся, што тэрарысты рыхтуюць выбухі на стадыёне.

Каб даставіць выбухоўку, злачынцам спатрэбілася б сфальсіфікаваць дазвол на ўезд у абароненую зону, куды дапускаюцца толькі паліцыя, пажарныя, хуткая дапамога і тэлевізійшчыкі.

Таксама не пацвердзілася інфармацыя аб тым, што на вакзале Гановера было выяўлена выбуховае рэчыва.

Рашэнне аб адмене матчу было прынята ў якасці меры засцярогі.

Планавалася, што канцлер Нямеччыны Ангела Меркель наведае гэтую гульню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?