EPA
Серб Новак Джокавіч перамог іспанца Рафаэля Надаля і выйшаў у фінал выніковага турніру Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТП), які праходзіць у Лондане (прызавы фонд — $7 млн).
Паўфінальная сустрэча скончылася з лікам 6:3, 6:3.
У фінальным паядынку, які адбудзецца 22 лістапада, Джокавіч сустрэнецца з пераможцам матчу Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) — Стэн Ваўрынка (Швейцарыя). Гэты паўфінал пачнецца сёння ў 23.00