У матчы 12-га тура чэмпіянату Іспаніі па футболе каталонская «Барселона» — супернік барысаўскага БАТЭ па Лізе чэмпіёнаў — разграміла ў Мадрыдзе «Рэал» з лікам 4:0.

marca.es

marca.es

Дублем вызначыўся Луіс Суарэс, па адным мячы забілі Неймар і Ін'еста. У другім тайме на поле выйшаў Ліянель Месі, які амаль два месяцы не гуляў з-за траўмы.

Пасля 12 тураў: Барселона — 30, Рэал — 24, Атлетыка — 23, Сельта — 21, Вільярэал — 20, Эйбар — 19…

 Іншы супернік БАТЭ па групавым турніры Лігі чэмпіёнаў нямецкі «Баер» у гасцях перамог «Айнтрахт» — 3:1. Тут дублем вызначыўся Чычарыта (Хаўер Эрнандэс).

Матч з «Баерам» пройдзе ў аўторак, 24 лістапада, на «Барысаў-Арэне» і пачнецца ў 20:00.

А «Рома» ў матчы чэмпіянату Італіі згуляла ў гасцях унічыю з «Балонняй» — 2:2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0