Прадстаўнік Беларусі Руслан Асланаў заняў 4-е месца ў фінале дзіцячага «Еўрабачання» з песняй на рускай мове «Волшебство»), у яго 105 балаў. Паводле умоваў конкурсу, спяваць трэба было на дзяржаўнай мове краіны, дазвалялася ўстаўка на англійскай.

У Дэсціні — выдатны голас

У Дэсціні — выдатны голас

Выйграла конкурс прадстаўнічка Мальты Дэсціні Чукуньерэ з песняй Not My Soul, яна набрала 185 балаў. Другое месца ў Мікі з Арменіі (песня Love), у хлопчыка 176 балаў. 3-е месца ў Славеніі (Ліна Кудузавіч, «Першае каханне») — 112 балаў.

Расіянін Міша Смірноў заняў 6-е месца.

Беларусь паставіла Арменіі 12 балаў, Мальце — 10, Славеніі — 8.

У фінале, што прайшоў вечарам 21 лістапада ў сталіцы Балгарыі Сафіі ўдзельнічалі 17 краін (Беларусь, Расія, Украіна, Балгарыя, Арменія, Грузія, Сан-Марына, Мальта, Албанія, Чарнагорыя, Сербія, Славенія,  Македонія, Італія, Нідэрланды, Ірландыя, Аўстралія).

Дзіцячае Еўрабачанне праводзіцца з 2003 года. Беларусь выйгравала конкурс у 2005 (Ксенія Сітнік) і 2007 (Аляксей Жыгалковіч)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?