А 10‑й гадзіне раніцы ля Сіняга дому ў Віцебску былі затрыманыя апазіцыйныя дзеячы Барыс Хамайда, Алена Залеская, Антаніна Піванос і карэспандэнт Рацыі Уладзімір Жукоўскі.

Нашага карэспандэнта затрымалі пад час працы на акцыі, прымеркаванай да Дня Волі. Апазіцыянеры трымалі ў руках вышыванку з малітвай «Ойча наш». Да іх на машыне пад’ехалі міліцыянты, якія сказалі, што актывісты праводзяць несанкцыянаваны пікет. Усе прысутныя, у тым ліку і наш калега, былі адвезеныя ў РАУС Чыгуначнага раёну Віцебска для далейшага разбіральніцтва.

Аляксей Мінчонак, Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0