У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» выйграла ў гасцях у падольскага «Віцязя» з лікам 4:2 (1:1, 1:1, 2:0).

Пасля 33-х гульняў «Дынама» з 47 баламі займае 10-ы радок у Заходняй канферэнцыі на адзін бал адстаючы ад зоны плэй-оф.

… 5. Дынама Масква — 54 (32). 6. Медвешчак — 50 (35). 7. СКА — 48 (31). 8. Сочы — 48 (32). 9. Слован — 48 (35). 10. Дынама Мінск — 47 (33). 11. Віцязь — 44 (33). 12. Спартак — 43 (32). 13. Северсталь — 38 (31). 14. Дынама Рыга — 38 (32).

24 лістапада «Дынама» згуляе ў гасцях са славацкім «Слованам». Затым будуць пяць матчаў дома: «Адмірал» (28-га), «Амур» (30-га), «Сібір» (2 снежня), «Металург» (Новакузнецк, 4-га), ЦСКА (9-га). Рэгулярны чэмпіянат «Дынама» завершыць 18 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0