PA

PA

Новак Джокавіч (1), які у фінале ATP World Tour Finals абыграў Роджэра Федэрэра (3) з лікам 6:3, 6:4, стаў першым тэнісістам, які выйграў выніковы турнір чатыры гады запар. Усяго ў кар'еры 28-гадовага серба гэта пятая перамога на выніковым (2008).

Ураджэнец Белграда выйграў 11-ы тытул у сезоне (тры «Шлемы», шэсць «Мастэрс»), 59-ы ў кар'еры і завяршыў год з балансам перамог і паражэнняў 82-6.

Акрамя таго, Джокавіч, учора зраўняў лік у супрацьстаянні з Рафаэлем Надалем (23-23), зрабіўшы ўчора тое ж самае ў гісторыі сустрэч з Федэрэрам (22-22). Супраць кожнага з астатніх тэнісістаў Топ-15 дзесяціразовы чэмпіён «шлема» выйграў мінімум 70% матчаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?