Гэта ўжо пяты магазін фармату «каля дома», адкрыты «Каронай» у Мінску і яго прыгарадах. Першы з'явіўся ў мікрараёне Сокал, яшчэ тры з'явіліся ў кастрычніку ў спальных мікрараёнах сталіцы.
Крама ў Ждановічах набірала касіраў на заробак 6,9—7,3 млн рублёў, прадаўцоў — на 5,9—6,4 млн.
У Ждановічах (не блытаць аграгарадок за МКАД з аднайменным рынкам унутры МКАД) «Карона» будзе канкураваць з даўнімі крамамі «Родны кут» і «Дарорс».