Расійскі бок ўдзячны Лукашэнку за тое, што беларускі лідар наважыў нанесці першы пасля выбараў візіт менавіта ў Маскву.

Пра гэта заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў у эфіры тэлеканала «Сталічнае тэлебачанне.

«Мы ўдзячныя за такую пастанову», — сказаў пасол.

Аляксандр Сурыкаў мяркуе, што падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Расію будуць абмяркоўвацца пытанні ўмацавання і развіцця «саюзнай дзяржавы», пашырэнне кааперацыі ў гандлёва-эканамічнай сферы, коштаў на вуглевадароды. Ён мяркуе, што можна «выйсці на адзіныя падыходы» па апошнім пытанні раней 2024 года. «Гэты рух мы пачалі з вамі з цэнамі на нафту, на газ», — сказаў дыпламат.

Аляксандр Сурыкаў выказаўся і на тэму «гандлёвых войнаў» паміж дзвюма краінамі. «Гэта звычайныя адценні канкурэнцыі, у тым ліку», — сказаў пасол з нагоды сітуацый, якія ўзнікаюць, між іншым, з пастаўкамі беларускай прадукцыі ў Расію.

Аднак, са слоў дыпламата, у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве дзвюх краін ёсць шурпатасці. «Таму што ў свеце цяпер з'явілася такое паняцце, як малочныя тлушчы. Яны, можна так сказаць, выбіваюць з сядла расейскую сельскую гаспадарку, але і беларускае таксама. Ёсць шурпатасці, ёсць пытанні», — сказаў Аляксандр Сурыкаў.

Ён дадаў, што частка такіх тлушчаў ідзе ў Расію праз Беларусь з трэціх краін. Дыпламат мяркуе, што гэтае пытанне трэба ўрэгуляваць і «закрыць тэму». «Каб сельская гаспадарка ні Расеі, ні Беларусі не пакутавала ад гэтых рэчаў», — растлумачыў ён. Пры гэтым Аляксандр Сурыкаў адзначыў, што ў Беларусі вельмі сур'ёзна ставяцца да захавання Дзяржаўных стандартаў і за іх парушэнне могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?