Паветраныя масы з паўночных раёнаў Еўропы прынеслі ў Беларусь паніжэнне тэмпературы паветра і ападкі ў выглядзе снегу. У панядзелак у асобных раёнах краіны ўсталяваўся першы снежны кілім вышынёй да 1—3 см, паведаміла прадстаўнік Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Людміла Парашчук.

varvaraivana

varvaraivana

Паводле слоў спецыяліста, цягам амаль ўсяго тыдня надвор'е ў краіне будуць вызначаць прахалодныя і няўстойлівыя паветраныя масы. Будзе ісці снег, мокры снег, тэмпература ў начныя гадзіны будзе адмоўнай, днём — блізкай да нуля.

24 лістапада ў многіх раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі (у асноўным мокры снег). Месцамі слабы туман, галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5 … + 1°С, максімальная днём -1 … + 4°С.

У сераду будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў асобных раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей невялікі кароткачасовы снег. Месцамі слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 … -7°С, месцамі да -10°С; максімальная днём -4 … + 2°С.

26 лістапада, у чацвер, пераважна без ападкаў, толькі днём па паўднёвым захадзе краіны невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 … -7°С, па ўсходзе месцамі да -10°С; максімальная днём -4 … + 2°С.

У пятніцу ў асобных раёнах магчымы кароткачасовы снег, мокры снег, туман, слабы галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 … -8°С, максімальная днём -3 … + 3°С.

У выхадныя дні характар надвор'я зменіцца, у Беларусь зноў накіруецца больш цёплае паветра атлантычнага паходжання.

Ападкі пяройдуць на змешаную фазу: мокры снег і дождж, тэмпература павысіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?