У Гомелі высвятляецца асоба маладога чалавека, які нападае ў пад'ездах на дзяўчат і ўчыняе гвалтоўныя дзеянні. У міліцыю ўжо паступілі чатыры заявы ад пацярпелых. 

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама, гаворка не ідзе пра згвалтаванні.

Невядомы ў Цэнтральным раёне Гомеля пранікае ў пад'езд следам за дзяўчынай, збівае яе з ног, валіць на падлогу, кранае за розныя часткі цела і ўцякае. Пацярпелым ад 20 да 25 гадоў. 

Прыкметы зламысніка: на выгляд 20-25 гадоў, хударлявага целаскладу, валасы цёмна-русыя сярэдняй даўжыні. Быў апрануты ва ўцепленую куртку цёмна-сіняга або чорнага колеру са светлай устаўкай на грудзях, спіне і рукавах, светла-сінія джынсы, чорныя туфлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?