Разам з міліцыянтам ён занатаваў у пратаколе тэкст малітвы «Ойча наш» па‑беларуску.

Сёньня ў Віцебску каля так званага «сіняга дому» мясцовыя актывісты зладзілі пікет, прысьвечаны 90‑угодкам утварэньня БНР. Людзі трымалі бел‑чырвона‑белыя балёнікі і парасоны нацыянальных колераў. Праз некалькі хвілінаў міліцыянты затрымалі Барыса Хамайду, Алену Залескую, Антаніну Піванос і карэспандэнта Радыё Рацыя Уладзімера Жукоўскага.

У РУУСе міліцыянты пачалі складаць пратаколы. Бел‑чырвона‑белыя шалікі, якія ў часе акцыі мелі на сабе Б. Хамайда і А. Залеская, супрацоўнікі міліцыі ў пратаколе пазначылі, як сьцягі, паведаміў Уладзімер Падгол. А габэлен, на якім на белым фоне чырвонымі ніткамі былі вышытыя словы малітвы «Ойча наш» па‑беларуску, супрацоўнікі палічылі за плякат. Барыс Хамайда пачаў спрачацца, што малітва ня можа быць плякатам. У выніку супрацоўнік міліцыі пачаў перапісваць тэкст малітвы ў пратакол. Па словах Хамайды, зрабіў ён гэта «прыгожым почыркам і практычна без памылак». Паралельна віцебскі дэмакратычны актывіст перапісаў тэкст малітвы ў сваім пратаколе. Пасьля паміж ім і васьмю афіцэрамі міліцыі адбыўся дыспут на тэму Беларускай Народнай Рэспублікі, які цягнуўся амаль гадзіну.


А гэтак 23 сакавіка Барыс Хамайда пісаў агульнанацыянальную дыктоўку
пад адкрытым небам на вачах у гараджан і зацікаўленых міліцыянтаў
Фота Ўладзімера Базана, «Витебский курьер»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?