Днепрапятроўск таксама трапляе пад закон аб забароне камуністыстычнай прапаганды

Днепрапятроўск таксама трапляе пад закон аб забароне камуністыстычнай прапаганды

Інстытут нацыянальнай памяці Украіны заявіў аб неабходнасці перайменаваць парадку тысячы населеных пунктаў. «Згодна з дзейным законам «Аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага рэжымаў і забароне прапаганды іх сімволікі», пад перайменаванне падпадае 941 населены пункт», — растлумачыў старшыня інстытута Уладзімір Вятровіч на прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў панядзелак, 23 лістапада.

Вятровіч адзначыў, што з 32 гарадоў, якія носяць савецкія назвы, у 14 на дадзены момант няма магчымасці правесці грамадскія слуханні па пытаннях перайменавання, бо яны знаходзяцца на некантраляваных Украінай тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама ў Крыме.

У некаторых гарадах, адзначае агенцтва «Украінскія навіны», ужо прайшлі грамадскія слуханні, дзе былі вынесеныя прапановы па перайменаванні. Так, Арцёмаўск і Дзяржынск у Данецкай вобласці прапануецца перайменаваць у Бахмут і Тарэцк, Іллічоўск у Адэскай вобласці — у Чарнаморск, а Кіраваград прадставіў 7 адпаведных прапаноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?