У Брэсце з Васкрасенскага сабора на вуліцы Маскоўскай 23 лістапада эвакуявалі людзей з-за таго, што знайшлі нічыйную торбу. 

Як паведаміла старшы інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама Аляксандра Захарава, каля 10.30 у міліцыю паступіла інфармацыя ад старасты храма, што каля агароджы сабора ляжыць вялікая дарожная торба.

Супрацоўнікамі міліцыі было выстаўлена ачапленне, абмежаваны рух транспарту па вуліцы Маскоўскай на ўчастку ад вуліцы Савецкай Канстытуцыі да праспекта Рэспублікі.

З Васкрасенскага сабора былі эвакуяваныя 10 чалавек. Сапёрамі, якія прыбылі, устаноўлена, што ў нічыйнай торбе знаходзяцца асабістыя рэчы, выбухованебяспечных прадметаў там няма.

Каля 12.00 ачапленне было знята, рух транспарту адноўлены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?