Сёння пройдзе матч 5-га тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў: БАТЭ — «Баер» Леверкузэн. Гульня пачнецца на «Барысаў-Арэне» а 20-й гадзіне.

У першым туры БАТЭ прайграў у Нямеччыне з лікам 1:4.

Пасля 4 тураў: Барселона — 10, Рома — 5, Баер — 4, БАТЭ — 3.

У апошнім туры, 9 снежня, БАТЭ гуляе ў гасцях з «Ромай», а немцы прымуць на сваім полі «Барселону».

У выпадку сённяшняй перамогі БАТЭ над «Баерам» шанцы на 3-е месца ў групе, што дае пуцёўку ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы значна павышаюцца.

Барысаўчанам не зможа дапамагчы адзін з лідараў каманды Ігар Стасевіч. Затое могуць выйсці на поле Аляксандр Глеб і Дзмітрый Мазалеўскі, а таксама Віталь Радзівонаў і Мікалай Сігневіч, якія былі траўмаваныя. 

Галоўны трэнер «Баера» Рогер Шміт сказаў, што яго каманда таксама будзе гуляць на перамогу.

У 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў выйдуць дзве лепшыя каманды, а трэцяя працягне выступ у 1/16 фіналу Лізе Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0