Экс-палітвязень, кандыдат на выбарах 2010 г. Мікалай Статкевіч заклікаў людзей сабрацца 24 лістапада а 18:00 каля ГУМа. Пра гэта ён паведаміў у сваім фэйсбуку.

Акцыя будзе прысвечаная 19-м угодкам рэферэндуму-1996.

«24 лiстапада 1996 года у Беларусi адбыўся рэферэндум. Асноўныя пытаннi рэферэндуму былi прызнаны Канстытуцыйным судом толькi кансультатыўнымi, пра што сведчылi адпаведныя запiсы на кожным бюлетэнi. Рэферэндум прайшоў са шматлiкiмi парушэннямi», — напісаў ён. 

Таксама ён прапануе ўшанаваць зніклых беларускіх грамадскіх дзеячаў.

Па вызваленні з турму ў жніўні Статкевіч зладзіў некалькі акцый у Мінску. Апошняя прайшла 29 кастрычніка каля будынка КДБ у памяць пра рэпрэсаваных сталінскім рэжымам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0