Рашэнне аб уключэнні ў 2016 годзе ў кошт паслуг за газ і электрычнасць для насельніцтва 20-працэнтнага падатку на дабаўленую вартасць пакуль не прынята. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства фінансаў Беларусі, дзе пракаментавалі публікацыі, што з'явіліся ў СМІ на гэту тэму.

Цяпер беларусам прадастаўляецца падатковая льгота пры аплаце газа- і электразабеспячэння: арганізацыі, якія аказваюць гэтыя паслугі, адносяць сумы ПДВ на свае затраты.

«Прапанова па адмене так званай ільготы змешчана ў пакеце дакументаў па бюджэце і падатковай палітыцы на 2016 год, унесеных урадам на разгляд у Адміністрацыю Прэзідэнта. Але адназначна сказаць, ці будзе гэта прапанова прынята, цяпер нельга, паколькі дакументы яшчэ знаходзяцца на стадыі ўзгаднення», - канстатавалі спецыялісты. Пры гэтым у прэс-службе звярнулі ўвагу, што «ў любым выпадку магчымая адмена льготы зможа паўплываць на павелічэнне кошту жыллёва-камунальных паслуг у межах штогод дапушчальнага росту тарыфаў на ЖКП, а гэта ў межах $5 у год».

У Мінфіне таксама адзначылі, што адмена льготы па падатку на дабаўленую вартасць пры рэалізацыі насельніцтву паслуг па газа- і электразабеспячэнні дазволіла б энерга- і газазабеспячальным арганізацыям знізіць свае затраты.

Нядаўна старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па бюджэце і фінансах Людміла Дабрыніна паведаміла, што бюджэт Беларусі на 2016 год накіраваны на захаванне макраэканамічнай і сацыяльнай стабільнасці. У галіне падатковай палітыкі ў 2016 годзе прадугледжаны меры па павышэнні эфектыўнасці і захаванні стабільнасці падатковай сістэмы, што дасць магчымасць не павялічваць падатковую нагрузку на рэальны сектар эканомікі. Пры гэтым стаўкі асноўных падаткаў і збораў змяняць не плануецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?