Інцыдэнт адбыўся каля аднаго з начных бараў абласнога цэнтра. Устаноўлена, што 19-гадовы малады чалавек з таварышамі адпачываў у забаўляльнай установе. Перад яе закрыццём кампанія выйшла на вуліцу, дзе ў нейкі момант паміж маладымі людзьмі паўстаў канфлікт, а затым пачалася бойка. Двое мінакоў папрасілі хлопцаў спыніць бойку, аднак падазраваны пырснуў у твар берасцейцам слезацечны газ, пасля чаго збіў іх рукамі і нагамі.
Выйсці на след фігуранта ўдалося ў выніку аналізу запісаў камер відэаназірання. Міліцыя сцвярджае, што ён і яго знаёмыя з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі баявога крыла незарэгістраванага моладзевага руху No comments з ліку футбольных фанатаў ФК «Дынама-Брэст».
У дачыненні да маладога чалавека заведзена крымінальная справа па ч.3 арт.339 КК Беларусі (хуліганства, здзейсненае з прымяненнем прадмета, які выкарыстоўваецца ў якасці зброі для прычынення цялесных пашкоджанняў). Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе БелТА.