hurriyet.com.tr
У Сірыі на мяжы з Турцыяй пацярпеў крушэнне расійскі самалёт Су-24, паведаміла Міністэрства абароны Расіі.
«Мінабароны РФ адзначае, што ўвесь час палёту самалёт знаходзіўся выключна над тэрыторыяй Сірыі. Гэта зафіксавана аб'ектыўнымі сродкамі кантролю», — заявіла Мінабароны РФ.
Самалёт знаходзіўся на вышыні 6000 метраў.
Турэцкія СМІ са спасылкай на крыніцы пішуць, што самалёт парушыў паветраную прастору Турцыі і быў збіты турэцкімі знішчальнікамі амерыканскай вытворчасці F-16. Паводле турэцкіх СМІ, абодва пілоты катапультаваліся, іх захапілі ў палон сірыйскія туркмены — этнічная група, роднасная туркам і якая карыстаецца іх падтрымкай.
Пазней інфармагенцтвы паведамілі, што абодва пілоты расійскага самалёта Су-24 мёртвыя.
Сяргей Румянцаў і Эльдар Сафутаў змаглі катапультавацца з палаючага бамбавіка. Паводле некаторых дадзеных, пілот гвардыі маёр Сяргей Румянцаў застрэліўся, каб не патрапіць у палон. На зямлі яго знайшлі ўжо мёртвым.
Пазней арабскія відэаблогеры FSA («Свабодная сірыйская армія») паведамілі пра смерць другога пілота Эльдара Сафутава. Катапультаваўшыся, ён трапіў у палон да жыхароў вёскі, якія аказаліся баевікамі FSA. Прадстаўнікі «Свабоднай сірыйскай арміі» заявілі, што Эльдар Сафутаў спрабаваў бегчы, і па ім адкрылі агонь.
Пацярпелымі ў выніку падзення абломкаў расійскага самалёта Су-24 апынуліся двое жыхароў раёна Яйладагы правінцыі Хатай ў Турцыі, перадае канал Ulusual.
Знішчэнне расійскага самалёта можа выклікаць абвастрэнне і без таго нацягнутых расійска-турэцкіх адносін.
Чытайце таксама:
На мяжы Сірыі і Турцыі збіты знішчальнік
Мінабароны Турцыі расказала пра 10 папярэджанняў расійскаму самалёту
Турцыя настойвае, што збіты самалёт парушыў яе паветраную прастору
Турцыя паказала траекторыю палёту збітага Су-24
Пуцін выступіць з заявай аб гібелі расійскага Су-24
НАТА склікала экстранную нараду ў сувязі з падзеннем расійскага Су-24
Пяскоў: Казаць пра наступствы для адносін РФ і Турцыі цяпер няправільна
Адзін з пілотаў збітага расійскага Су-24 загінуў - СМІ
Сірыйскія баевікі распавялі пра забойства расійскага пілота
Алесін: Вайны паміж Турцыяй і Расія не будзе, але ад Расіі можна чакаць асіметрычнага адказу
Арсеній Сівіцкі: З боку Анкары гэта вельмі жорсткі сігнал Крамлю
Пуцін назваў атаку на расійскі Су-24 «ударам у спіну»