Ілюстрацыйнае фота.
Супрацоўнікамі наркакантролю ГУУС Мінгарвыканкама, Цэнтральнага РУУС сталіцы пры сілавой падтрымцы спецпадраздзялення МУС Беларусі «Алмаз» у выніку праверкі аператыўнай інфармацыі затрыманы ў адным са сталічных начных клубаў 21-гадовы мужчына паводле падазрэння ў незаконным абароце псіхатропных рэчываў.
Як паведамляе ГУУС, падчас асабістага вобыску затрыманага ў кішэні штаноў быў знойдзены папяровы скрутак, у якім знаходзілася асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва амфетамін, а ў споднім былі схаваныя загорнутыя ў сурвэтку дзве таблеткі экстазі. Па месцы яго жыхарства было знойдзена яшчэ 7,5 г амфетаміну.
Малады чалавек — ураджэнец Мінска, раней не судзімы, жыве ў Маскве, працуе ў адной з маскоўскіх кампаній па рамонце камп'ютарнай тэхнікі, часам прыязджае ў Мінск да бацькоў. Падчас разбору ён расказаў, што экстазі і амфетамін купляў у Маскве, частку ўжываў там, а частку прывозіў у Мінск, каб частаваць знаёмых, якія адпачываюць у начных клубах.
У дачыненні да маладога чалавека Савецкім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая справа на падставе арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).